Драма «Жонка наглядчыка заапарка» ў беларускай агучцы

08.12.2017 19:00 - 19:00 кінатэатр «Масква» (пр. Пераможцаў, 13) Бясплатнае

«Беларускія ўікенды» сумесна з velcom прэзентуюць фільм «Жонка наглядчыка заапарка» у беларускай агучцы. Прэм’ера з удзелам амбасадараў Польшчы і Ізраіля адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры velcom cinema.

«Жонка наглядчыка заапарка» — драма 2017 года, заснаваная на сапраўдных падзеях гісторыі сям’і Жабінскіх: наглядчыка Варшаўскага заапарку Яна і яго жонкі Антаніны, якія ў гады ваеннага ліхалецця выратавалі ад смерці сотні габрэяў Варшаўскага гетта, за што былі прызнаныя Праведнікамі народаў свету. Галоўныя ролі ў ёй выканалі Джэсіка Чэстэйн, Йохан Хэлдэнберг, Даніэль Бруль.

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха. Прэм’ера адбудзецца 7 снежня а 19:00 ў кінатэатры velcom cinema, 8, 9 і 10 снежня паказы пройдуць у кінатэатры «Масква». Паказ фільма таксама плануецца 13 снежня ў Брэсце ў кінатэатры «Беларусь».

Набыць квіткі можна у касах кінатэатраў, а таксама на сайце kino.bycard.by


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ