Другая Ноч правалаў у Вільні

08.04.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation

У суботу, 8 красавіка, у CreateCulture Space — другая Ноч правалаў!



Дата: 8 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


Гэта тая імпрэза, дзе ў спагадлівай атмасферы можна падзяліцца сваімі прафесійнымі праваламі, памылкамі, няўдачамі, разам пасмяяцца з іх, падзяліцца досведам пра тое, як у вас атрымалася выйсці з гэтых сітуацый і знайсці сілы рухацца далей.

Гэтым разам тэма — вандроўкі: смешныя і не толькі гісторыі пра вандроўкі, начлегі на вакзалах, страчаны багаж і усё што адбывалася ў нашых падарожжах.

Выступоўцаў, якія будуць распавядаць пра свае вандроўныя правалы, ужо набралі, але ўсё адно вы маеце магчымасць узгадаць свой правал ды атрымаць сваю долю падтрымкі — будзе вольны мікрафон!

Калі жадаеце прыйсці паслухаць ды падтрымаць выступоўцаў, то рэгіструйцеся па спасылцы да канца пятніцы, 7 красавіка. Але спяшайцеся, бо месцаў абмежавана.

Бярыце з сабой добры настрой і падтрымку для тых, хто будзе выступаць. А яшчэ дзейнічае фармат BYOB (Bring Your Own Bottle) — прыносьце з сабой напоі, якія будзеце піць.

Уваход — free donation (падрыхтуйце, калі ласачка, кэш).




Вам можа быць цікава

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Сямейны фестываль Bookids у Мінску

06.06.2026 10:00 - 07.06.2026 20:00 Батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ