У наступную сераду, 1 ліпеня, у Любліне распачнецца літаратурны фестываль «Усходні экспрэс».
У праграме — польскія прэм’еры кніг аўтараў з Украіны, Беларусі і Літвы, сустрэчы з аўтарамі, вернісаж паэзіі і — упершыню — сімпозіум, прысвечаны мастацтву літаратурнага перакладу.
Удзел бяруць і беларускія літаратары:
2 ліпеня ў 17:30 — прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі» (пераклад з беларускай Богдана Задуры).
Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч — аўтар, Богдан Задура — перакладчык, Багуміла Бердыхоўска — мадэратарка.
3 ліпеня ў 17:30 — прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» (пераклад з беларускай Богдана Задуры).
У імпрэзе возьмуць удзел: Ганна Янкута — аўтарка, Богдан Задура — перакладчык, Ян Бурнатоўскі — мадэратар.
Падрабязную праграму глядзіце ў падзеі на фэйсбуку.
Уваход вольны.