Другая сустрэча камунікацыйнай пляцоўкі “Добрая нагода”

05.12.2017 18:00 - 20:00 Арт-паб "Торвальд" (вул. Талстога, 1) Уваход вольны

Пляцоўка для камунікацыі “Добрая нагода” правядзе другую сустрэчу ўжо ў гэты чацвер, 7 снежня, у арт-пабе Торвальд. Прыходзьце з 18:00 да 20:00

“Добрая нагода” – гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі, якія небыякава ставяцца да Віцебска і маюць жаданне зрабіць горад лепш.
Нязмушаная атмасфера сустрэч дапаможа наладзіць новыя кантакты, якія будуць карыснымі для супрацы паміж ініцыятывамі, арганізацыямі, актывістамі, органамі мясцовай улады і прыватнымі прадпрыемствамі.

“Добрая нагода” праводзіцца ў фармаце грамадскага кафэ і дазваляе весці шчырыя і адкрытыя дыялогі паміж усімі ўдзельнікамі. Прыняць удзел у такой размове – гэта не толькі падняць свой узровень кампетэнцый і знаёмстваў. Гэта таксама сітуацыя асветы, у якой вы можаце падзяліцца сваімі назіраннямі, дасягеннямі, памылкамі з людзьмі за адным “сталом”.


Вам можа быць цікава

Трыа „Kretsu – Petchenko – Matjukhnov“ у Варшаве

16.12.2025 (20:00 - 21:30) Standup Club Lokal (Noakowskiego 16)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ