• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Дударскі клуб: «Жаніцьба Цярэшкі»

Пачатак: 10.01 (18:30)
Канец: 10.01 (19:00)
клюб "BRUGGE"
(Мінск, пр-т Партызанскі, 6А)
Кошт: Уваход вольны
Google

Вітаем у новым годзе ўсіх, хто перажыў страшны пэрыяд бясконцых пераздач залікаў, карпаратываў і бяседаў!

Пад сакрэтам паведамляем, што на першай вечарыне 2018 году будзем жаніць Цярэшку!
Магчыма, да нас яшчэ завітае Каляда.

Таксама павесялімся пад мікс танцаў народных ды інародных, мала-, многа- і сярэднявечных, беларускіх і буржуінскіх, этнаграфічных і сацыяльных.

Адным словам, час калядных цудаў!

Калі:
10 студзеня (серада)
дзьверы адчыненыя з 18:30;
пачатак а 19:00

Дзе:
клюб “BRUGGE” (пр-т Партызанскі, 6А)

Увага:
УВАХОД ВОЛЬНЫ!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Даведка:

«Жаніцьба Цярэшкі» — унікальная традыцыйная абрадавая гульня нежанатае моладзі, што дасягнула шлюбнага веку. Сэнс гульні палягае на магчымасьці праявіць сваю прыхільнасьць для знаёмства, знайсьці сабе пару. Магчыма, раней гульня мела больш «сур’ёзны» характар і была своеасаблівай «рэпэтыцыяй» запраўдных вясельляў. Узрушанасьць і весялосьць характэрныя для «Жаніцьбы Цярэшкі», што ладзілася каляднымі вечарамі ў хаце ці карчме.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Сябры!

Гэты сэзон музычна-танцавальных сустрэчаў мы хочам зрабіць з ВОЛЬНЫМ УВАХОДАМ ДЛЯ ЎСІХ!

Гэта дазволіць пашырыць аўдыторыю, уцягнуць у дударскі й танцавальны рух новых людзей.

Натуральна, вечарыны вымагаюць грашовых выдаткаў (арэнда, праца гукарэжысэра, паліва музыкам, ганарары запрошаным калектывам).

Таму кожны, хто хоча, каб гэты сэзон прайшоў годна й не абмежаваўся 2-3 вечарынамі, можа падтрымаць яго на краўдфандынгавым сайце або на вечарынах “у шапку”.

Усе падрабязнасьці тут.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип