Канцэрт Dumna Lotva у у Варшаве

18.02.2024 19:00 - 21:00 Voodoo club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A) Бясплатнае

Dymna Lotva  – гэта гурт з Менску, які змешвае post black i doom metal з элементамі dsbm і беларускага фольку. 


Дата: 18 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Voodoo club, Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A, Варшава

У мінулым годзе на нямецкім лэйбле Prophecy Productions выйшаў трэці альбом музыкаў «Зямля пад чорнымі крыламі: Кроў» які расказвае пра вайну і акупацыю.

Летам 2021 выступы Dymna Lotva ў Беларусі забаранілі (праз пару дзён пасля прысуду Уладзіславу Наважылаву з Gods Tower, з якім музыкі запісалі песню «Да волі», прысвечаную палітвязьням). Хутка прыйшлося эміграваць у Украіну, а ў 2022 – у Польшчу.

Таксама у канцэрце прымуць удзел польскія гурты Morhana (folk metal) i Backbone (post metal). 



Вам можа быць цікава

Выстава Міраўлада Палачыча "Майя" ў Мінску

10.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава маляванак у Бялынічах

16.10.2025 11:00 - 16.11.2025 17:00 Мастацкi музей iмя В. К. Бялынiцкага-Бiрулi (вул. Савецкая, 13а)

"Botanic project" у Варшаве

10.11.2025 (19:00 - 21:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

"Intelligency" ў Вільні

30.11.2025 (19:00 - 21:00) Bar Poliklinika (Gedimino pr. 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ