8 лістапада 2025 г. у Новавіленскім культурным цэнтры (Gerovės g. 1 Vilnius) адбудзецца 6-ы фестываль «Беларусь старажытная». Чарговым разам збяруцца беларускія, літоўскія, польскія, латышскія, украінскія фальклорныя гурты, каб прадэманстраваць сваю традыцыйную (этнічную) культуру.
Новавіленскі культурны цэнтр ужо ў 5-ы раз расчыніць свае дзверы, каб прывітаць удзельнікаў. Гэта ўжо сталася традыцыяй, што фестываль адбываецца там. А самы першы фестываль адбыўся 9 літсапада 2019 г. у Новавіленскай гімназіі «Жарос».
На чарговым фестывалі плануюцца наступныя выступы:
- Гурт «Абра», кіраўнік Эдвардс Клінш, Латвія
- Гурт «Тургелянка», кіраўнік Данута Міхайлоўская, в. Тургелі Шальчынінскі р-г
- Гурт «Язняле», кіраўнік Інгрыда Валенціене, Езнас, Прэнскі р-н
- Гурт «Мальвы», кіраўнік Наталля Міранец, Каўнас
- Гурт «Ойра», кіраўнік Вячка Красулін, Літва
- Беларускі аматарскі камерны хор «Навокал», Дырыжор Дэймантас Рашчынскіс , Літва
- Гурты «Жэмерва» і «Асочнікі», кіраўнікі Дарафей і Анна Фіонікі, Бельск, Польшча
- Сяржук Доўгушаў (гурт «Касары», «Спеўны сход», «Этна Традыцыя», «Дом творцаў»)
- Гурт «Беларускі цуд», кіраўнік Святлана Чакушка, Літва
- Ансамбліс «Лаукіс», кіраўнік Ліяна Шаркайце-Вілуме, Літва
- Асацыяцыя бацькоў беларускіх дзяцей у Літве, кіраўнік Вадзімір Заранкін, Літва
- Паліна Курановіч, Літва
- Юры Несцярэнка, Літва