Душэўныя выходныя ў Сёмкаве

24.09.2022 - 25.09.2022 09:00 - 21:00 сядзібна-паркавы комплекс (Мінскі раён) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 24 і 25 верасня, у сядзібна-палацавым комплексе ў Сёмкаве, што пад Мінскам, шмат імпрэз.



Дата: 24 і 25 верасня

Месца: сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава, Мінскі раён


У суботу, 24 верасня, тут экафэст «Сёмкаўскі яблык».

Калі Якуб Колас працаваў у Сёмкаве (а працаваў ён тут з красавіка па кастрычнік 1922 года), ён дужа ўлюбаваў мясцовы гатунак яблыкаў.

У гонар тых яблычкаў ды яблыневага саду і ладзяць фэст.

А 9-й тут будзе гульня «Жыццё па Коласу».

А 10-й — майстар-клас па вырабе свечак.

Аб 11-й — майстар-клас па сартаванні смецця.

А апоўдні — экскурсія па Сёмкаўскай экасцяжыне ды па палацавым комплексе.


У нядзелю, 25 верасня, фатограф Сяргей Плыткевіч ладзіць у Сёмкаве майстар-клас па краязнаўчых фотаздымках. А 16-й будзе лекцыя, а ў 17.00 удзельнікі пойдуць прымяняць веды на практыцы і фіксаваць сёмкаўскія пейзажы.

Тым часам а 18-й распачнуцца лямпавыя Сёмкаўскія вячоркі: спачатку вы развучыце традыцыйныя танцы, а пасля — у асалоду патанчыце!

Карацей, гэтымі выходнымі сустракаемся ў Сёмкаве!


Запісацца на ўсе актыўнасці можна паведамленнем у вайбер па нумары +375 29 797 87 44 (Таццяна).




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ