Дужа сардэчны майстар-клас па выцінанцы ў Мінску

05.02.2023 12:00 - 15:00 майстэрня «Ярна» 40 рублёў

У нядзелю, 5 лютага, у майстэрні «Ярна» — файны майстар-клас па выцінанцы, прымеркаваны да Дня закаханых.



Дата: 5 лютага

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: майстэрня «Ярна», Мінск 


Пад пільным кіраўніцтвам мастачкі, арт-тэрапеўткі і народнай майстыні выцінанкі Наталлі Сухой вы:

створыце сардэчныя паштоўкі ў тэхніцы выцінанкі і калажа;

даведаецеся процьму цікавага пра выцінанку і яе гісторыю;

атрымаеце сапраўдную арт-медытацыю!


А яшчэ засвоіце шмат практычных навыкаў: будзеце працаваць з дэкаратыўным кардонам, сувенірнай паперай, паспрабуеце вырубку і цісненне і зробіце тэст-драйв машынкі для скрапбукінгу.

Інструменты і матэрыялы дадуць на месцы — з сабою бярыце толькі добры творчы настрой.

Кошт удзелу — 40 рублёў. Па ўдзел звяртайцеся ў асабістыя да спадарыні Наталлі.







Вам можа быць цікава

Выстава "Кропка ўваходу: справа жанчын" ў Варшаве

08.03.2026 12:00 - 12.03.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ