Тэатралізаванае чытанне «Ма-Сін-Сін» у Мінску (12+)

19.04.2026 - 20.04.2026 19:00 - 20:10 РТБД (Крапоткіна, 44) 25 BYN
19 і 20 чэрвеня — так-так, чэрвеня — Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на тэатралізаванае чытанне п’есы Улады Альхоўскай «Ма-Сін-Сін».

«Ма-Сін-Сін» — драма для сямейнага прагляду, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання.

Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец.

Рэальнасць Іры складаецца з урокаў — школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных дадаткаў.

Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях — быць ідэальнай і заўсёды занятай.

Хуліган Косця — процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косцю.

Рэжысёрка — Марыя Гуцава.

Працягласць — 1 г. 10 хв. без антракту.

Сцэнічнае чытанне п’есы — тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Чытанне пройдзе на беларускай мове.

Квіткі коштам ад 25 рублёў па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

«Irdorath» у Брне

30.04.2026 (18:15 - 21:00) Sono Centrum (Veveří 113)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ