Дваравы фестываль «Арэлі»

22.07.2017 15:30 - 19:00 Двор за KFC (На рагу вул. Машэрава 39 і бул. Т. Шаўчэнкі 3) Бясплатнае

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае ў двор на рагу вул. Машэрава і бул. Т. Шаўчэнка, каб паўдзельнічаць у дваравым фестывале «Арэлі». Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Адміністрацыі Ленінскага раёна.

«Арэлі» – гэта новы фармат дваровага свята, які жыхары арганізоўваюць самі для сябе. У гэтым праекце АРР «Дзедзіч» выступае каталізатарам актыўнасці жыхароў, а Адміністрацыя Ленінскага раёна садзейнічанне ў вырашэнні праблем двара і дапамагае знайсці спонсараў і партнёраў.

Праект «Арэлі» прадугледжвае вырашэнне лакальных праблем у фармаце трохбаковага супрацоўніцтва: мясцовыя жыхары, НДА і мясцовыя ўлады. Жыхары дома лепш за іншых ведаюць нястачы свайго двара і змогуць іх ліквідаваць з дапамогай гаспадарчых службаў, а таксама падтрымліваць спрыяльнае асяроддзе дваравой прасторы. Мэта праекта – з’яднаць мясцовых жыхароў ва ўстойлівую ініцыятыўную супольнасць, здольную камунікаваць і ўхіляць цяжкасці. Усе хто хацеў бы пераймаць такі вопыт і стаць удзельнікам свята новага фармату, запрашаем!

Праграма ўлучае адукацыйную і забаўляльную часткі. Выстава дзіцячых малюнкаў, фрымаркет, гліняная майстэрня, зона дваравых гульняў, лекцыя ўрбаніста, адукацыйныя майстар-класы і шмат іншага. А на прыканцы свята вас чакае чароўны ханг.

Калі вам цікава ўрбаністыка і вы жадаеце паглядзець як арганізоўваюцца публічныя мерапрыемствы, запрашаем стаць валанцёрам! Запаўняйце анкету, калі хочаце арганізаваць вулічнае свята разам з намі.

Што: дваравы фестываль «Арэлі».

Дзе: Двор за KFC (на рагу вул. Машэрава 39 і бул. Т. Шаўчэнкі 3).

Калі: 22 ліпеня (субота) 15:30-19:00.

Сачыце за навінамі тут.


Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Літаратурна-мастацкі пленэр на лецішчы Быкава ў Ждановічах

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ