У суботу, 29 жніўня, у галерэі Шчамялёва адбудзецца майстар-клас па лінагравюры на тканіне «Адбіткі лета».
Пры стварэнні лінагравюры малюнак выразаецца на лінолеўме, потым на яго наносіцца фарба, затым адбіткі аддрукоўваюцца на паперы ці тканіне. Малюнак можа складацца з вялікай колькасці элементаў ці быць даволі простым.
Будуць эскізы, па якіх можна выразаць упадабаны ўзор, але калі вы прыдумалі свой малюнак — выдатна!
Прапануюць зрабіць адбіткі на тканіне, а калі захочаце — на гатовым вырабе. Вы можаце прынесці з сабой торбы, чахлы, кашалькі, хусткі і нават майкі і ўпрыгожыць іх адбіткам.
Акрамя творчага працэсу вас чакае аповед і прэзентацыя ад старшай навуковай супрацоўніцы галерэі, мастачкі па тэкстылі Марыі Гапіенка.
Працягласць — 2,5 гадзіны.
Квіткі — 20 рублёў дарослым, 15 рублёў студэнтам і пенсіянерам, школьнікам — 10 рублёў.
Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com альбо па нумары +375173422426.