Дыскусія «Гэта ўжо мая краіна? Гэта яшчэ мая краіна?» у Берліне

18.09.2026 19:00 - 21:00 Literaturforum im Brecht-Haus (Chausseestraße 125) Бясплатнае

У пятніцу, 18 верасня, у Берліне адбудзецца дыскусія «Гэта ўжо мая краіна? Гэта яшчэ мая краіна?» з удзелам паэткі Юлі Цімафеевай.
Кампанію складзе журналістка Эджэ Тэмелкуран.

  • Што такое радзіма? І — калі сфармуляваць пытанне з Жанам Амеры — колькі радзімы патрэбна чалавеку?
  • Што неабходна, каб адчуваць сябе як дома?
  • Што пагражае пачуццю радзімы?
  • Як працуе «Heimat» у множным ліку? І ці існуе спецыфічнае ўсходненямецкае пачуццё радзімы, і калі так, то што яго вызначае?

Мадэратар — Асмус Траўч.

Публіка выступае ў ролі чацвёртага госця і адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні ходу вечара.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ