Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 - 18.10.2026 18:00 - 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а) Бясплатнае
У чацвер, 27 жніўня, у арт-гасцёўні «Высокае месца» адкрываецца выстава жывапісу Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці», прымеркаваная да Дня горада Мінска.

У экспазіцыі — больш за 40 жывапісных твораў.

Адкрытыя, чыстыя каляровыя рашэнні — блакітны, аранжавы, белы, чырвоны, жоўты — такія ясныя, быццам хтосьці спецыяльна адкалібраваў рэзкасць да дасканаласці.

Складана падзяліць карціны строга па жанрах, бо кожны твор багаты не толькі колерам і формай, але і сэнсамі. І, напэўна, адзін з самых галоўных сэнсаў — тое самае пачуццё прыналежнасці да ўсяго, што кожнае імгненне адбываецца ў бясконцым свеце.

Выстава працягнецца па 18 кастрычніка.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ