Дыскусія “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”

31.08.2018 08:00 - 17:00 арт-паб Торвальд (ул. Толстого,1) Бясплатнае

Цэнтр новых ідэй запрашае на адкрытую размову “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь” адбудзецца ў сераду, 5 верасня а 18:30 у арт-пабе “Торвальд” (вул. Талстога 1).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства тут.

Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць.

Гэтыя і іншыя пытанні прапануем вам абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесям Аляхновічам ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапеням. За адну гадзіну вы даведаецеся пра балючы досвед краінаў-суседзяў і як пабудаваць новую Беларусь.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй – грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Рыгор Астапеня – заснавальнік Цэнтра новых ідэй. Раней працаваў дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага. Рыгор рыхтуецца да абароны PhD-дысертацыі ў Варшаўскім універсітэце.

Алесь Аляхновіч – віцэ-прэзідэнт CASE Belarus і аспірант Варшаўскай школы эканомікі. Раней працаваў у кансталтынгавай кампаніі McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы.

Падзеі ў ВК і FB.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ