«Нашыя сады ў няпростай кропцы свету»: дыскусія пра мастацкі супраціў у Беластоку.

06.04.2022 18:00 - 19:30 галерэя «Арсенал» (ul. Mickiewicza, 2) Бясплатнае

6 красавіка ў рамках выставы беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў беластоцкай галерэі «Арсенал» адбудзецца дыскусія пра мастацкі супраціў з удзелам мастачак з Усходняй Еўропы.



Дата: 6 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя «Арсенал», ul. Mickiewicza, 2, Беласток

Як выглядаюць альтэрнатыўныя сферы дзеяння, генераваныя культурай? Як пазіцыя мастачак змяняе становішча асобных людзей, устаноў і стану культуры? Ці маюць мясцовыя стратэгіі глабальнае значэнне? Гэтыя і іншыя пытанні індывідуальнага выбару, асабістых разважанняў і супраціву стануць прадметам размовы.

Гэта будзе размова пра культуру, якая таксама з’яўляецца полем бітвы і месцам, дзе распрацоўваюцца этычныя і палітычныя нормы для новых часоў, якія павінны ўрэшце прыйсці ў нашу няпростую частку Еўропы.

У дыскусіі возьмуць удзел мастачкі Лада Наканечна, Марына Напрушкіна, Катажына Гертц, Яна Шостак.

Мадэратарка — Анна Лазар.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ