Дыскусія «Папулізм: чаму ён працуе ў сучасным свеце і як?»

15.12.2017 19:00 - 19:00 Кінатэатр "Мір" (вул. Казлова, 4а) Уваход вольны

На вечар пятніцы 15 снежня мы спакушаем вас паглыбленнем у феномен папулізму і яго гіпнатычнай эфектыўнасці ў руках палітычных і медыя-сіл у розных грамадствах свету.

У праграме – два моцных козыры:

1) прагляд фільму «Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы» (Эстонія) аб смелым (а па беларускіх мерках – нават нахабным) эксперыменце талінскай тэатральнай групы NO99. Падчас гэтай авантуры дзяржаўны тэатр ледзь не стаў палітычнай партыяй, гуляючы з агнём гратэскна гучных і пустых абяцанняў, лідарскай харызмы і выкрываннем спрэчнага палітычнага выварату існуючых партыў Эстоніі.

2) дыскусія «Папулізм: чаму ён працуе ў сучасным свеце і як?», на якую адмыслова прыедзе ўскосны ўдзельнік падзей, адлюстраваных у фільме, – былы дэпутат парламенту Эстоніі Сільвер Мейкар. Пасля кампаніі тэатра NO99 гэты чыноўнік першым прызнаўся аб уласным удзеле ў нелегітымным фінансаванні кіруючай «Партыі зменаў».

З беларускага боку ў абмеркаванні прымуць удзел эксперты:
– Андрэй Ягораў, палітолаг, даследчык, дырэктар «Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі»;
– Арцём Шрайбман, журналіст, палітычны аглядальнік.
Не абыйдзецца і без завочнага удзелу палітолага Фрэнсіса Фукуямы! :)

Ролю мадэратара возьме журналіст Серж Харытонаў, чые інтэрвью на RFRM.io з моцнымі публічнымі фігурамі і «шэрымі кардыналамі» ў палітыцы і культуры імкліва набіраюць сотні лайкаў і рэпостаў.

Асноўныя пытанні размовы:
– Што такое папулізм і чаму гэты тэрмін так шырока выкарыстоўваўся СМІ цягам 2017 году?
– Якія пагрозы нясе папулізм Захаду і чаму так шырока распаўсюдзіўся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія так доўга шукалі свабоды ў ХХ стагоддзі?
– Чаму традыцыйныя «ворагі» папулізму: адукацыя, грамадства, культура пратэсту – не здольныя зараз яму супрацьстаяць?
– У чым адрозненне папулізму ў дэмакратычных дзяржавах і дыктатурах?
– Ці магчымая кампанія NO99 у Беларусi?
– Медыя і папулізм: як СМІ знішчаюць дэмакратычныя інстытуты і грамадзянскую супольнасць?
– Свабода слова і папулізм: як распавесці пра складаныя рэчы простымі словамі і не згубіць сэнс?

Далучайцеся – размова будзе грунтоўная і гарачая!
Уваход вольны.

Падтрымаць фестываль Watch Docs Belarus можна тут.

15 снежня 2017

Кінатэатр “Мір”, вул. Казлова, 4а

Пачатак: 19:00

 

Спецыяльная падзея фестываля WATCH DOCS Belarus


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ