Дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі» ў Варшаве

13.07.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

 

У панядзелак, 13 ліпеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».

 


У праграме:
 

18:00 — вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders 

18:15 — экскурсія па выставе «Кропка ўваходу» 

19:30 — панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі» 


Удзел бяруць:
 

Алесь Бяляцкі
 — праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру; 

Кацярына Андрэева
 — журналістка, былая палітычная зняволеная; 

Таццяна Нядбай
 — старшыня PEN Belarus. 


 Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці? 

 Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед? 

Пагавораць пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ