Кніжны клуб ТБМ абмяркуе «Пентаквантар» анлайн

26.08.2026 20:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае

У сераду, 26 жніўня, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу. 



Гэтым разам абмяркуюць раман Арцёма Шуканава «Пентаквантар». 

Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёта. 

З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян — да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер. 

Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове — далучайцеся да адмысловага чата

Удзел вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам у Варшаве

22.08.2026 (10:00 - 16:00) архікатэдра святога Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ