Дыскусія «Удзел хрысціянаў у палітыцы» ў Варшаве

07.06.2023 18:00 - 20:00 прастора «Пад Жырандоляй» (Hoża 41) Бясплатнае
 

У сераду, 7 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца гарачая дыскусія «Удзел хрысціянаў у палітыцы».



 Дата: 7 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Пад Жырандоляй», Hoża 41, lok 2, Варшава


Ці павінны хрысціяне быць актыўнымі ў грамадскім жыцці і ў палітыцы?

А палітычную кар’еру можа хрысціянін зрабіць?

На тыя пытаннечкі і будуць шукаць адказы прадстаўнікі каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай супольнасцяў:

кс. Вячаслаў Барок,

айцец Аляксандр Кухта (ютуб-канал «Бацюшка адкажа»),

пастар Кшыштаф Зарэмба.

Таксама ўпершыню прэзентуюць друкаваную беларускамоўную версію трох галоўных папскіх энцыклік — Rerum Novarum, Graves de Communi Re і Quadragesimo anno, выдадзеных ў 1891–1931.

 Гэта лісты Папы Рымскага да ўсіх каталікоў па пытаннях рэлігіі, маралі і палітыкі. Яны паклалі пачатак ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі і сацыяльнаму вучэнню Каталіцкай царквы.


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Развітанне са Святланай Курс у Варшаве

26.07.2026 (14:00 - 17:00) касцёл святога Аляксандра, Музей Вольнай Беларусі, (plac Trzech Krzyży; Foksal, 11,)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ