Майстар-клас па вырабе торбачак з дываноў "Чароўны дыван" у Мінску

20.12.2025 16:00 - 18:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) 30 рублёў

У суботу, 20 снежня, у галерэі Шчамялёва адбудзецца майстар-клас па вырабе торбачак з дываноў "Чароўны дыван".


Якім быў шлях дывана ад мудрагелістых персідскіх узораў да сённяшняга мінімалізму?

Што ўяўляе сабой сучасны дыван?

На ўсё атрымаеце адказы падчас лекцыі.

Самай займальнай будзе практычная частка, падчас якой вы станеце дызайнерамі і створыце торбачку, выкарыстоўваючы дывановае палатно. Вы зможаце абраць упадабаныя фрагменты для выраба і скамбінаваць іх на свой густ.

Майстар-клас будуць праводзіць:

Марыя Гапіенка - мастачка па тэкстылю, мастацтвазнаўца;

Ганна Сушко - выкладчыца Еўрапейскай школы інтэр'ера, дызайну і дэкору Design & Decor Club.

Працягласць - 3 гадзіны. Усе матэрыялы дадуць.

Квіткі - 30 рублёў дарослым, 20 рублёў студэнтам і пенсіянерам, школьнікам - 15 рублёў.

Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Анастасія Рыдлеўская ў Шчэціне

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Klub Storrady (ulica Storrady Świętosławy 2)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Батлейка і калядны кірмаш у Лондане

20.12.2025 (14:30 - 17:00) Church of St. Cyril (Holden Avenue)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

22.12.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ