Дзень Годнасці ў Вільні

09.08.2025 11:00 - 15:00 Пасольства Беларусі (Mindaugo 13) Бясплатнае
9 жніўня беларусы збіраюцца ў Вільні, каб успомніць, каго страцілі ў барацьбе, каб падтрымаць тых, хто ў зняволенні, каб паказаць, што не здаліся.
Дата: 9 жніўня

Час: 11:00 (час мясцовы)

Месца: Пасольства Беларусі, Mindaugo 13, Вільня

Расклад дня:

11:00 — велапрабег годнасці ў гонар тых, хто быў «вачыма» на маршах, папярэджваў пра засады і кардоны
Старт: Пасольства Беларусі (Mindaugo 13).
Фініш: плошча Лукішкі

Удзельнікам трэба прыязджаць на роварах і самакатах, апранаць бела-чырвонае адзенне, браць з сабой стужкі і сцягі.

12:00–13:00 — мітынг на плошчы Лукішкі

Прамовы, хвіліна маўчання, жывая памяць.

13:00 — Шэсце да амбасады Беларусі
13:30–15:00 — збор каля амбасады

Удзельнікам трэба прынесці свечкі, словы падтрымкі і маўчанне, якое гучнейшае за крык.



Вам можа быць цікава

Навагодняя ялінка для дзетак палітвязняў у Варшаве

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ