Дзень (і Ноч) музеяў у Віцебску

18.05.2023 17:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае

У чацвер, 18 траўня, некалькі музеяў Віцебска ладзяць імпрэзы з нагоды Дня музеяў.



Вось што прапануюць: Музей Марка Шагала і Габрэйская абшчына Віцебска запрашаюць на 

Музей Марка Шагала і Габрэйская абшчына Віцебска запрашаюць на інтэрактыўную акцыю «Ноч музеяў-2023».


У праграме:

 квэсты па экспазіцыях выстаў «Марк Шагал. Мёртвыя душы» і «Козачка»,

майстар-класы па роспісе тканіны, стварэнні мультфільмаў і вырабе аўтарскіх свечак,

кінапаказы.

І ўваход вольны!

Дата: 18 траўня

Час: 18.00

Месца: арт-цэнтр Марка Шагала, вул. Савецкая, 25 (Путна, 2), Віцебск


А Цэнтр сучаснага мастацтва прапануе 17 траўня наведаць усе свае філіялы бясплатна!

А гэта:

Выставачная зала на Белабародава, 5, дзе працуе найцікавейшая выстава графікі студэнтаў і выпускнікоў Беларускай акадэміі мастацтваў;

Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, дзе можна пабачыць выставу жывапісу мастака і дызайнера Алега Усціновіча;

Арт-прастора «Талстога, 7» з яе дзесяццю заламі і экспазіцыямі на любы густ.


І па традыцыі ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча а 17-й правядзе аўтарскую экскурсію доктарка мастацтвазнаўства, прафесарка Таццяна Катовіч!

І ўваход вольны!

(Але дужа папулярныя экскурсіі ладзіць спадарыня Таццяна, то каб замовіць сабе месца, пішыце ў каментарах пад адмысловым пастом музея.)

Дата: 18 траўня

Час: 17.00

Месца: Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Шагала, 5а, Віцебск





Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Прэзентацыя кнігі Кацярыны Стрынгель «Агент прывіда. Чорная Панна» ў Нясвіжы

17.01.2026 (14:00 - 18:00) гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (вул. Замкавая, д. 2)

Каляды з Маляванычам у Бостане

17.01.2026 (14:30 - 18:00) Rotted Cafe (Arts at the Armory) (191 Highland Avenue)

Каляды з Сержуком Доўгушавым у Юце

17.01.2026 (18:00 - 20:00) Parc View Apartments & Townhomes, CLUB HOUSE (Building A, 2nd Floor) (7865 S Bingham Junction Blvd)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ