Дзень нацыянальнага сцяга і герба ў Варшаве

19.09.2026 18:00 - 20:00 Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12) Бясплатнае
У суботу, 19 верасня, у краме «Вырай» святкуюць Дзень нацыянальнага сцяга і герба Беларусі. 19 верасня 1991 года, дзякуючы высілкам дэпутатаў БНФ і Дэмакратычнага клуба, бел-чырвона-беламу сцягу і гістарычнаму гербу «Пагоня» быў нададзены дзяржаўны статус афіцыйных сімвалаў краіны.
Вярхоўны Савет зацвердзіў сімвалы і прыняў імя нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь.

Прыходзьце ж ушанаваць сцяг і герб.

У праграме:

  • Выступы:
Зянон Пазняк «Вялікі дзень герба і сцяга, які ўзняў гонар нацыі»
Віктар Каралькоў «Шэсце сцяга па Беларусі»
Галіна Пазняк «Роля грамадства ў вяртанні сцяга і герба на дзяржаўны пасад»

  • Беларуская музыка і песні ад Сяргея Доўгушава
  • Відэаўшанаванне сцяга ад ваяра Паўла Дзядзькі Шурмея
Уваход, выглядае, вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Papa Bo ў Познані

18.09.2026 22:00 - 19.09.2026 00:05 MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ