Дзень роднай мовы ў Лодзі

21.02.2023 19:00 - 21:00 медыятэка МеМо (вул. Манюшкі, 5) Бясплатнае

У аўторак, 21 лютага, Таварыства Беларускай Мовы ў Лодзі запрашае адзначыць Дзень роднай мовы і напісаць беларускую дыктоўку.
 



Дата: 21 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: медыятэка МеМо (piętro 2, sala Warsztatowa), вул. Манюшкі, 5, Лодзь 

Прыходзьце праверыць свае веды беларускай мовы, а таксама пагаманіць ды пабавіць час сярод аднадумцаў!

Просяць прыходзіць крыху раней, бо медыятэка пушчае толькі па картках чытача бібліятэк Лодзі. Картку можна аформіць за пару хвілін на ўваходзе: спатрэбіцца толькі пашпарт ці пасведчанне асобы (dowód osobisty) і хвіліна, каб запоўніць анкету. З картай можна карыстацца любой гарадской бібліятэкай Лодзі.

Уваход вольны!

Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ