Дзень Волі ў Беластоку

23.03.2025 - 26.03.2025 10:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

Беларусаў Беластока запрашаюць адсвяткаваць Дзень Волі!

23 сакавіка (нядзеля)

10:00 Бажэственная літургія і малебен за беларускі народ.

Месца: Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1, 15-779 Białystok

14:00 прэм’ера спектакля «WICIA» з нагоды 100-годдзя да дня народзінаў беларускага паэта Віктара Шведа.

Месца: камерны зал Падляшскай оперы і філармоніі, ul. Odeska 1. Квіткі ў касе Оперы, ul. Odeska 1.

15:30 мітынг — канцэрт у гонар Дня Волі, на якім выступіць Гістарычны клуб рэканструкцыі «Invictus 1863» і культавы беларускі рок-музыка Лявон Вольскі. Мітынг-канцэрт, арганізаваны сумесна з гарадскімі ўладамі Беластока, вядучай якога Кацярына Ваданосава.

Месца: plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kosciuszki 10, 15-426 Białystok 

25 сакавіка (аўторак)

16:30 сімвалічны забег, прысвечаны Дню Волі.

Месца: парк Konstytucji 3 Maja, 15-227 Bialystok 

Удзел у забегу бясплатны, ёсць ліміт — 50 чалавек. Да ўдзелу дапускаюцца паўналетнія. Усе фінішоры атрымаюць памятны медаль.

У забегу прадстаўленыя дзве дыстанцыі: 1,5 км і 5 км. Жадаючыя могуць прайсці трасу пешшу.

Каб зарэгістравацца на забег, трэба запоўніць форму.

Апошні дзень рэгістрацыі — 20 сакавіка.

18:30 Урачысты канцэрт з нагоды святкавання дня Aбвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.«Беларускія маршы і гімны. Лірыка змагання» ў выкананні Міжнароднага мужчынскага хору УНІЯ з Вільні. 

Бясплатныя ўваходныя квіткі даступныя на biuro@ckb.bialystok.pl і ў Цэнтры беларускай культуры ад аўторка, ul. Kilińskiego 16/207, пн-пт 9:00-15:00

Месца: Канцэртны зал Комплексу музычных школ, ul.Podleśna 2,15-227 Białystok 

26 сакавіка (серада)

18:00 Kанцэрт гурта NaviBand з’яўляецца выразам салідарнасці з беларускім народам, а таксама падзякай жыхарам, грамадскім арганізацыям і ўладам горада Беласток за адкрытасць і падтрымку.

Месца: Klub Muzyczny Sześcian, ul. Warszawska 34,Białystok

Даход ад продажу квіткоў ідзе на арганізацыю канцэрту.


Вам можа быць цікава

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ