ALEXI KUTUZOV aka I.F.U. і KORNEJ у Гданьску

28.08.2026 18:00 - 21:00 Expressja (al. Generała Józefa Hallera 267) Бясплатнае
У пятніцу, 28 жніўня, у чылаўт-бары «Expressja», што на гданьскім пляжы ў Brzeźno, выступяць дзве знакавыя фігуры беларускай электроннай сцэны — Alexi Kutuzov aka I.F.U. іKorneJ.

У праграме — (not) only vinyl сэты, пругкі грув, што зводзіць з розуму вашыя сцёгны і, канешне, сустрэчы старых і новых сяброў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.

Alexi Kutuzov aka I.F.U. — піянер беларускай электроннай сцэны, сваю кар’еру дыджэя пачаў яшчэ ў 1991 годзе ў Менску. Граў на славутых пляцоўках Менска, Лондана, Берліна, сярод якіх «Белая Вежа» (BY), Ministry Of Sound (UK), Maria (DE), Effenaar (NL) і іншыя. 

KorneJ — дыджэй, журналіст, прамоўтар, сузаснавальнік беларускага кам’юніці-радыё «Radio Plato», важнай з’явы ў беларускай электроннай сцэне рубяжу 2020-х, якую беларускі рэжым аб’явіў экстрэмісцкім. 

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Triangle» ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ