Дзень Волі ў Н’ю-Ёрку

26.03.2023 12:30 - 17:00 сабора св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue) Бясплатнае

У нядзелю, 26 сакавіка, беларусы Н’ю-Ёрка святкуюць Дзень Волі імпрэзай у саборы св. Кірылы Тураўскага.



 Дата: 26 сакавіка

Час: з 12.30 (час мясцовы)

Месца: канцэртная зала сабора св. Кірылы Тураўскага, 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY


А 10-й раніцы у царкве пачнецца святочная літургія і будзе адслужаны малебен за Беларусь.

Па імшы, у 12.30, пачнецца афіцыйная частка праграмы з віншаваннямі, прэзентацыяй і святочнымі прамовамі. Напрыканцы афіцыйнай часткі адкрыецца выстава графікі Зміцера Шапавалава, прымеркаваная да Дня Волі.

А пасля — канцэрт з удзелам Сержука Сокалава-Воюша і сямейнага гурта «Kozak Family Ethno Trio». Удзел бярэ і непаўторны, легендарны і сціплы Зміцер Вайцюшкевіч.

Будзе і смачны пачастуначак (ён, на жаль, не ўваходзіць у кошт).


Уваход — рэкамендаваны данат у 40 даляраў. Дзеткам жа — уваход вольны!







Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Воля Шніп і «Nocne Ptaki» ў Лодзі

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (ul Rewolucji 1905r 10)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ