Дзіцячы Спеўны сход. Віцебск

21.10.2018 17:00 - 17:00 беларускі тэатр “Лялька” (вул. Пушкіна, 2) Уваход вольны

21 кастрычніка ў беларускім тэатры “Лялька” адбудзецца першая сустрэча праекту “Спеўны сход” у Віцебску. “Спеўны сход” – гэта сустрэчы, на якія людзі збіраюцца разам, каб спяваць разнастайныя беларускія песні. Спяваць можа кожны. Пасля невялічкай вакальнай размінкі ўсе наведвальнікі развучваюць і спяваюць песні пэўнай тэматыкі разам з вядоўцам. На кожны “Спеўны сход” запрашаецца адмысловы госць. У сталіцы ўжо адбыўся шэраг “сходаў”, на якіх усе ахвочыя змаглі выканаць песні пачатку ХХ стагоддзя, палесскія песні, гімны часоў БНР і ня толькі. Запрошанымі гасцямі на “Спеўных сходах” пабылі і Зміцер Вайцюшкевіч, і Лявон Вольскі, фальклорны гурт ВАРГАН і шмат іншых. Стваральнік і кіраўнік праету “Спеўны сход” – добра знаёмы Віцебчукам сьпявак і музыка, фронтмэн гурта ВУРАЙ Сяржук Доўгушаў.
Сталічны праект “Спеўны сход” крочыць па рэгіёнах. Цягам месяца кастрычніка “сходы” распачнуцца ў Гародні, Маладзечне, Вілейцы, Берасці, Бабруйску і Віцебску.

У Віцебску праект стартуе “Дзіцячым спеўным сходам”. Запрашаюцца дзеткі і бацькі, каб разам з намі развучыць і супольна выканаць дзіцячыя песенькі-жарцікі, песенькі-гульні, забаўлянкі і калыханкі. Запрошаны госць – кіраўнік праекту Сяржук Доўгушаў. Сустрэча адбудзецца 21 кастрычніка (нядзеля) ў 17.00 у беларускім тэатры “Лялька”. Запрашаем завітваць, каб адчуць асалоду супольных спеваў!

Уваход вольны

Сачыце за “Спеўнымі сходамі” ў ВК і ФБ.


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

Багач святкуюць у Дукоры

20.09.2025 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 1)

Гурт «Няміга» ў Любліне

21.09.2025 (18:00 - 20:00) Just Crafted (ul. Cicha 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ