Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Брэсце

13.03.2024 - 22.03.2024 19:00 - 21:00 Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21) ад 15 рублёў

У Берасцейскім акадэмічным тэатры драмы  прэм'ера тэатралізаванай чыткі «Дзікае паляванне караля Стаха»

Сюжэт вядомы: фалькларыст Андрэй Беларэцкі, вандруючы па глухіх кутках Беларусі ў пошуках старажытных легендаў і паданняў, трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны. Тут, у старажытным замку, гаспадарыць Надзея Яноўская, апошняя з калісьці слаўнага і магутнага шляхецкага роду. 

Чытка па творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча  дазволіць вам далучыцца да містычных прыгод герояў аповесці. Захапляльны дэтэктыўны сюжет і кранальная гісторыя кахання на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра.

Рэжысёрка-пастаноўшчыца і аўтарка інсцэніроўкі — Валянціна Янавец.

Мастак-пастаноўшчык — Мікалай Палтарака.

Балетмайстар — Валерый Султанаў.

Дата: 13 і 22 сакавіка

Час: 19.00 

Месца: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, вул. Леніна, 21, Брэст

Квіткі коштам ад 15 рублёў можна набыць ў касе тэатра, у распаўсюджвальнікаў альбо па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020» у Познані

19.05.2026 (17:00 - 20:00) Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (Sala Lubrańskiego, Collegium Minus) (ulica Henryka Wieniawskiego 1)

Tochka K у Варшаве

21.05.2026 (20:00 - 22:00) mastak records (Solec 81B/Wieżyca)

Імпрэза «Разгуляўся Юр’еў конь» у Гомелі

23.05.2026 (17:00 - 22:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ