Дзіцячае навуковае шоў на беларускай мове ў Вільні

26.02.2022 14:00 - 16:00 школа «Стэмбрыдж» (Maironio 11) Бясплатнае

26 лютага навуковы праект «Элемент» запрашае дзяцей і іх бацькоў на беларускамоўны навуковы week-end.



Дата: 26 лютага

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: школа «Стэмбрыдж», Maironio 11, Вільня

«Элемент» — гэта навуковы праект для дзяцей і бацькоў. Дя дзяцей ад 6 год у ім рэгулярна праходзяць адукацыйныя мерапрыемствы.

На працягу 90 хвілін госці змогуць удзельнічаць у эксперыментах на навуковай шоў-праграме, даведаюцца мноства цікавых фактаў на хімічным майстар-класе, а таксама пазнаёмяцца з сапраўднымі індыкатарамі.

Для бацькоў юных навукоўцаў будзе арганізавана навукова-папулярная лекцыя пра кагнітыўныя скажэнні і працу галаўнога мозга. Лекцыю правядзе дзіцячы псіхолаг Ілья Багуцкі, які распавядзе пра хітрыкі нашага розуму, а таксама пра тое, якія загадкі захоўвае наш мозг.

Кошт сямейнага білета: 2+1= 14 еўра; 2+2=18 еўра; 1+1=10 еўра.

Каб патрапіць на навуковы week-end, неабходна зарэгістравацца праз паведамленне ў viber па нумары +37067531546.


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

18.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ