Анлайн-размова "Польская дзіцячая паэзія па-беларуску"

29.01.2026 18:00 - 20:00 Анлайн (старонка "Прасторы польскай культуры") Бясплатна

У чацвер, 29 студзеня, у межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” ладзяць анлайн-размову "Польская дзіцячая паэзія па-беларуску".


Перакладчык дзіцячай паэзіі Андрэй Скурко разам з мадэратарам Андрэем Хадановічам прачытаюць вершы ў арыгінале і ў перакладзе і абмяркуюць вось што:

- Чым каштоўная польская дзіцячая паэзія і як можна зацікавіць ёй беларускіх юных чытачоў і чытачак?

- Чаму адэкватны пераклад можа быць не-даслоўным?

- Непазбежныя страты і магчымыя знаходкі па дарозе ад арыгінала да перакладу.

- “Я прыходжу не дзеля таго, каб вучыць дзяцей ці іх забаўляць. Я прыходжу з імі спяваць”: Марыя Канапніцка як дзіцячая паэтка.

- “Сцяпанка Гудзімуха” як узорны верш для дзяцей: спалучэнне свету рэальнасці і фантазіі, жартаўлівасці і сур’ёзнасці.

- Як перакладаць неперакладальнае: культавы верш Яна Бжэхвы “Хрушч” і яго беларуская версія.

- “Татуля Манюшка, або Рыфмаваная біяграфія бацькі польскай і беларускай оперы”: што і чаму змянілася ў перакладзе?

Проста далучайцеся да трансляцыі ў падзеі на фэсбук-старонцы "Прасторы польскай культуры" ў прызначаны час.

Час: 18.00 (час мінскі, гэта 16.00 па Варшаве і 17.00 па Вільні) 


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ