Мультыдысцыплінарная мастачка Anastasia Rydlevskaya і малады гіперпоп-электроншчык Samota аб’ядналі сілы, каб нарадзіць сапраўды магутны сумесны трэк. «Дзе ты» — гэта цяжкая сінтвэйв-электроніка ў спалучэнні з едкай поп-мелодыяй, здольная пераплавіць кожнае пачуцце ў чорную субстанцыю тугі, роспачы і напружання.
Пра тое, як нараджалася калаба, распавядаюць самі музыкі.
Анастасія Рыдлеўская. Photo by Alina Mazavets
Анастасія Рыдлеўская:
— Упершыню я ўбачыла Даню на прасторах TikTok, і мая рэакцыя была: «Вау! Гэта нешта свежае, крутое! Гэта што, беларус?» Кожны раз, калі я слухала ўсё, што рабіў Даня, я зараджалася адчуваннем свежасці і маладосці, пачуццём навізны. Я прапанавала яму супрацу і магу сказаць, што гэта адзін з самых лёгкіх фітоў у маёй практыцы: адразу, як я пачула біт, у галаве загучала мелодыя, і літаральна за 15 хвілін нарадзілася песня.
Samota. Photo by Alina Mazavets
Samota:
— З самага пачатку мне было цікава, як можна сумясціць нашы стылі, і мы вырашылі эксперыментаваць. Я пачаў працаваць з эстэтыкай Crystal Castles, каб біт адначасова быў драйвовы, лёгка ўспрымальны і не перагружаны, але пры гэтым вельмі цяжкі і меладычны.
Што ў выніку атрымалася, можна паслухаць на ўсіх стрымінг-платформах па спасылцы.