Дзіцячы спектаклік «Дарога дадому» ў Кракаве (3+)

25.02.2024 11:00 - 12:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) 50 злотых
 

У нядзелю, 25 лютага, тэатрык «Леў і птушка» грае ў Кракаве Дзіцячы спектаклік «Дарога дадому».





Дата: 25 лютага

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў


 Вас чакае душэўны і цёплы спектакль пра сяброўства і клопат. 


Што такое прыгажосць? 

Куды бягуць мурашы? 

Навошта дрэвам лісце? 

Дзе знаходзіцца таемнае месца?

 І што ж там, на самай вяршыні? 


Неймаверна кранальны і філасофскі спектакль паводле твора Марыяны Дзюбюк нагадае пра простыя і вельмі важныя рэчы: быць адкрытымі новаму, быць міласэрнымі, дапамагаць іншым, дарыць каханне, не забываць сяброў — і тады дарога ў гару будзе лёгкай і светлай!

 Рэкамендаваны ўзрост — 3+ Працягласць спектакля — 45 хвілін. 


Квіткі — 50 злотых. Квіткі набываюцца толькі на дзяцей. 



Запісвайцеся праз дырэкт тэатрыка «Леў і птушка».








Вам можа быць цікава

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ