Спектакль Светы Бень "Дзверцы ў сэрца" ў Берліне (3+)

14.12.2025 16:00 - 17:00 Zuckerwattenkrawatten (Fromet-und-Moses-Mendelssohn-Platz 7) 18 еўра

У нядзелю, 14 снежня, Света Бень і тэатр "Кардонка" граюць у Берліне спектакль для ўсёй сям'і "Дзверцы ў сэрцы".


Калядная гісторыя расказвае пра тое, як усё было насамрэч шмат-шмат гадоў таму. Ці, можа, адбываецца прама тут і цяпер?

Кардонныя фігуркі тэатра ценяў, вершы і музыка, марудлівы аповед. Усе падзеі разгорнуцца прама ў асяродку Віфлеемскай зоркі, якую па традыцыі насілі ў гэты вечар, запальваючы ўсярэдзіне яе свечкі і агеньчыкі.

Гісторыю раскажа і пакажа Света Бень з музычнай падтрымкай Ліны Хесэ.

Квіткі - 18 еўра. Замовіць квіткі можна праз мэйл zuckerwattenkrawatten@gmail.com (укажыце імя + колькасць квіткоў, а ў тэме ліста пазначце "Дзверцы ў сэрца").


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Народны касцюм Панямоння. Незабыўныя традыцыі» ў Гродне

25.04.2026 10:00 - 08.05.2026 19:00 музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37)

Сустрэча пра Каардынацыйную Раду ў Вільні

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ