Сустрэча пра Каардынацыйную Раду ў Вільні

02.05.2026 14:00 - 16:00 Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх)) Бясплатнае
У суботу, 2 траўня, у беларускім Замку адбудзецца сустрэча, прысвечаная Каардынацыйнай Радзе дэмакратычнай Беларусі і ўдзелу ў яе будучыні.

Зараз у грамадстве шмат спрэчак: нехта лічыць выбары ў КР найважнейшым крокам, а нехта сумняваецца ў іх сэнсе.

То прыходзьце сумленна і адкрыта абмеркаваць усе пытанні, што назапасіліся.

Пра што будуць размаўляць:

  • Што такое Каардынацыйная рада сёння: яе функцыі, магчымасці і рэальны ўплыў
  • Наколькі КР актуальная ў сучасных рэаліях: разбіраем яе ролю як для дыяспары, так і для беларусаў унутры краіны.
  • Выбары ў КР: ці варта браць у іх удзел і ў чым заключаецца асабістая адказнасць кожнага з нас.
  • Хто ідзе ў КР: зробім кароткі агляд спісаў і каманд, якія вылучаюцца.
  • Прэзентацыя спісу «Ваш Голас»: будзе прадстаўлена праграма і мэты.


Сустрэча пройдзе ў фармаце адкрытага дыялогу.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Майстар-клас па абярэгавых ляльках у Гродне

30.04.2026 (18:00 - 20:00) раённы культурна-інфармацыйны цэнтр (Азёрская шаша, 5)

Кірыл Кедук у Празе

09.05.2026 (18:00 - 20:00) Divadlo Kolowrat (Ovocný trh 1087/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ