Дзень з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам

23.04.2016 10:00 - 14:30 Хто такі Джон Голт? (вул. Шорная 20) Бясплатнае

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) запрашае вучняў старэйшых класаў школ, гімназій і ліцэяў, а таксама ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у штогадовым бесплатным адукацыйным воркшопе «Дзень з ЕГУ», які адбудзецца ў Мінску 23 красавіка.

Падчас мерапрыемства вучні старэйшых класаў будуць мець магчымасць прыняць удзел у дыскусіях і атрымаць навыкі па самых актуальных накірунках у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапануюцца для вывучэння на 5 бакалаўрскіх праграмах ЕГУ.

«Дзень з ЕГУ»

23 красавіка ў межах «Дня з ЕГУ» перед удзельнікамі выступяць з адкрытымі лекцыямі выкладчыкі праграм «Міжнароднае права і права Еўрасаюза», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Культурная спадчына і турызм», а таксама будзе праведзены майстар-клас ад выкладчыкаў праграмы «Візуальны дызайн і медыя».

Увага! Бесплатная рэгістрацыя адбываецца па спасылцы да 20 красавіка.

«Дзень з ЕГУ» адбудзецца ў адукацыйным каворкінгу Хто такі Джон Голт? (вул. Шорная 20, Мінск).

Папярэдняя праграма мерапрыемства даступная па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Фестываль «Блізкі Усход» у Любліне

08.12.2025 10:00 - 14.12.2025 23:00 Цэнтр культуры (ul. Peowiaków 12)

Майстар-клас па калядных вяночках у Вільні (12+)

13.12.2025 (17:30 - 19:30) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

16.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ