Сустрэча студэнцкага Філасофскага клуба ECLAB «Маўклівая большасць: хто нясе адказнасць?»

21.06.2016 18:30 - 19:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган») Уваход вольны

21 чэрвеня (аўторак) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца адкрытая сустрэча студэнцкага Філасофскага клуба ECLAB на тэму «Маўклівая большасць: хто нясе адказнасць?».

Вядучыя: выпускніцы ECLAB Таццяна Кавалёнак і Кацярына Лявончык.

Гісторыя ХХ стагоддзя прымусіла па-новаму зірнуць на шмат якія сацыяльныя і палітычныя працэсы. Асабліва на спалучаныя з гвалтам – дзяржавы ў адносінах да грамадзян, большасці ў адносінах да меншасці. Нацыянал-сацыялізм, крытычны погляд на які граў і працягвае граць важную ролю, – яскравы таму прыклад.

Ці існуе ў сучасным грамадстве большасць? Хто нясе адказнасць за тое, што адбываецца ў грамадстве? Ці ёсць маўчанне ўмоўнай большасці паўнавартасным адказам на тое, што адбываецца? Ці гэта адмова ад яго? На прыкладзе нямецкага нацыянал-сацыялізму і трагедыі Халакосту мы паспрабуем выявіць ключавыя паняцці, неабходныя для пошуку адказаў на гэтыя пытанні, паразважаць пра розныя віды адказнасці, а таксама прывязаць разгледжаныя пытанні да беларускага кантэксту.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook.

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава "Восеньскі Салон. Постскрыптум" у Мінску

29.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Вечар польскіх кампазітараў у Мінску

09.11.2025 (19:00 - 20:00) Прастора "Манахром" (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ