Этна-вечарына “Ой, рано-рано куры папелі…” ў Гомелі

21.12.2014 16:00 - 19:00 Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ў Гомелі (пл. Леніна, 4, тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла) Бясплатнае

21 снежня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца ПерадКалядная этна-вечарына “Ой, рано-рано куры папелі…”. Мы паспрабуем паяднаць цікавыя пласты святкавання Калядаў у Беларусі: старажытныя архаічныя, сярэднявечныя і сучасныя традыцыі.

У праграме:

– старажытныя калядныя спевы ад спеўнага гурта ГМКГА “Талака”;
– традыцыйная батлейка, што прыйшла на нашы землі ў Сярэднявеччы, ад супрацоўнікаў Веткаўскага музея;
– спевы, якія маюць як традыцыйную (архаічную і сярэднявечную) беларускую песенную аснову, так і аўтарскую, ад гурта “Млын Сонца”;
– сярэднявечныя танцы пад кіраўніцтвам клуба гістарычнага танца “Бельфіорэ”.

Пачатак вечарыны: 21 снежня, 16.00.

Кошт уваходу:
дарослыя – 20 000 р.
школьнікі – 10 000 р.

Адрас: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава (пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.

 

vetka-museum.by


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Прэзентацыя рамана Вікторыі Кляўко «Вырай» у Мінску

14.12.2025 (15:00 - 17:00) Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ