Куратарская экскурсія па выставе «БЕСПАПОЎЦЫ. Этна-, іканаГРАФІЯ» ў Гомелі

25.03.2022 18:00 - 19:30 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае

25 сакавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на традыцыйную куратарскую экскурсію. Гэтым разам — па выставе «БЕСПАПОЎЦЫ. этна-, іканаГРАФІЯ».



Дата: 25 сакавіка

Час: 18.00 

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель

Разам з лектаркай Галінай Нячаевай удзельнікі экскурсіі разбяруцца ў перыпетыях стараабрадніцкай культуры і разгледзяць такі яе накірунак як стараверства.

Арганізатары прапануюць:

— разгледзець структуру беспапоўскай маленнай;

— раскрыць тэхналогію і семіётыку «падстарыннай» іконы;

— «прачытаць» беспапоўскую ікону-цалебнік са слабады Папсуеўка;

— спасцігнуць месца страверскіх ручнікоў у прасторы маленнай, дома і жыцця чалавека.

На выставе «БЕСПАПОЎЦЫ. этна-, іканаГРАФІЯ» прадстаўлены новыя экспедыцыйныя адкрыцці Веткаўскага музея, якія адбыліся ў выніку палявых даслеванняў апошніх гадоў на Гомельска-Бранскім памежжы, Магілёўшчыне і Віцебшчыне.

Кошт удзелу — 2 рублі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ