Дабрачынная экскурсія «Нефармальны Мінск»

20.04.2022 19:00 - 20:30 Аляксандраўскі сквер Бясплатнае

20 красавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць дабрачынную экскурсію па мясцінах Мінска, звязаных з нефармальнымі субкультурнымі рухамі. Экскурсавод — Святлана Грышкевіч.



Дата: 20 красавіка

Час: 19.00 

Месца: фантан ў Аляксандраўскім скверы (побач з Энгельса, 7), Мінск

Хіпі, металісты, рокеры, бітнікі... Яшчэ зусім нядаўна на вуліцах Мінска можна было сустрэць прадстаўнікоў розных субкультур. Як яны выглядалі, чым дыхалі і, галоўнае, якую музыку слухалі? Пра гэта і пойдзе гаворка. 

Падчас шпацыру вы даведаецеся: 

— Як у Мінску праводзіўся першы савецкі афіцыйны рок-фестываль; 

— Што такое «Сістэма» і як яе прадстаўнікі пазнавалі сваіх; 

— Якую музыку слухалі і адкуль яе бралі; 

— Дзе бавілі час мінскія нефармалы; 

— І галоўнае: што сталася з той моладдзю?

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя ў першую чаргу на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнанне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ