Дабрачынная экскурсія па Атоліна пад Мінскам

16.04.2022 14:00 - 16:00 (Мінскі раён) Бясплатнае

16 красавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» запрашае выбрацца за межы Мінска на шпацыр па Атоліна з экскурсаводам Надзеяй Палтаржыцкай.



Дата: 16 красавіка

Час: 14.00

Месца: Атоліна, прыпынак «Царква»

Удзельнікі пагуляюць па мясцiнах, якiя раней з’яўлялiся спецсаўгасам для партыйнай элiты. Даведаюцца, дзе была наладжана вытворчасць штучных алмазаў у Беларусi. Разбяруцца, што агульнага памiж сабакай Баскервiлей i птушкай з мясцовага бiялагiчнага заказнiка.

Як дабрацца з Мінска на грамадскім транспарце (ехаць ~35 хв):

маршрутка № 1131 ад АВ Цэнтральны а 13:13 альбо а 13:33;

маршрутка № 1545 ад Пятроўшчыны а 13:25;

аўтобус № 429с ад ДС Дружная а 13:00;

аўтобусы № 211, № 213, № 279, № 339.

Увага, лепш загадзя сказаць кіроўцу пра прыпынак «Царква».

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам. Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 (паведамяць удзельнікам)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ