Экскурсія па крымінальным Беластоку (16+)

19.09.2026 18:00 - 20:00 (паведамяць па рэгістрацыі) Бясплатнае
У суботу, 19 верасня, беларусаў Беластока зноў клічуць на крымінальных месцах горада.

У 1930-х Беласток быў шалёна небяспечным горадам! На вуліцы не толькі маглі абрабаваць, але й збіць ці застрэліць. 

Прамыслоўцы і багацейшыя баяліся зламаных вокнаў, банкіры — фальшывых аблігацый, гараджане — таямнічых знакаў на ўваходных дзвярах. 

А асартымент прапаноў цесных манікюрных салончыкаў мог быць значна шырэйшы, чым просты манікюр... 

Вось пра што даведаецеся:

  • пра рамантыку і трагізм перыяда 1920-30-х гадоў
  • пра злачынцаў і іх гатункі (будзем вучыцца адрозніваць клавішнікаў ад павукоў)
  • пра прастытуцыю, эксплуатацыю дзяцей
  • пра бандыцкія банды і аўтарытэты ў Беластоку
  • што такое добрая меліна, як можна было удала прадаць «здабытае» і што рабіць, калі пагражала правасуддзе
  • і, ўласна, як гэта правасуддзе выглядала

Удзел — данаты. Рэгіструйцеся праз тэлеграм @slanecznik



Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ