Volski. Прэзентацыя праекту «Emihranty» (Варшава)

19.10.2023 20:00 - 23:00 Proxima (ul. Żwirki i Wigury 99a) Бясплатнае

З нагоды новага праекта пройдзе вялікі прэзентацыйны канцэрт у Варшаве і тур па Польшчы.


Дата: 19 кастрычніка

Час: 20:00 (час мясцовы)

Месца: Proxima, ul. Żwirki i Wigury 99a, Warszawa

Квіткі ўжо ў продажы!

Квіткі дасяжныя па спасылцы!

Стартавы кошт: ад 80 злотых.

Ідэя высьпявала даўно і вынікае з цяперашняй рэчаінасьці сама сабой — «Эмігранты», наш новы праект, які ўяўляе зь сябе нізку з 21 песьні, што распавядае пра жыцьцё беларусаў у эміграцыі.

У праекце героі вандруюць па сьвеце, уладкоўваюцца на новых мейсцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртаньне.

У праекце ўзялі ўдзел:

Павал Мамонаў

Алесь Францішак Мышкевіч

Павал Аракелян

KETEVAN

Павал Трыпуць

Познаньскі Хор «Сьпеўны сход» і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ