У чацвер, 17 верасня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя «Броўка вандруе».
Пятрусь Броўка за сваё доўгае жыццё пабыў у самых розных кутках свету. Паездкі і камандзіроўкі заўсёды былі звязаны з пэўнай місіяй паэта, а пасля наведвання краін пачуцці ўвасабляліся ў творчасці.
Вы зможаце зірнуць на менш вядомы бок жыцця Петруся Броўкі — яго шматлікія падарожжы па краінах свету: Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, ЗША, Літве, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Узбекістане, Украіне, Чэхаславакіі, Швецыі, Югаславіі.
Будзе таксама дэманстрацыя прадметаў з фондаў музея — ад рэчаў, якія Броўка браў з сабою ў валізку, да сувеніраў, прывезеных з гэтых краін.
Лекцыю правядзе старэйшая навуковая супрацоўніца музея Карына Кушчанка.
Працягласць — 1,5 гадзіны.
Удзел — 15 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна.