Фальклорнае свята «Жыцень» у Строчыцах

20.08.2016 13:00 - 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) Бясплатнае

Жыцень — старажытна-беларускі Бог урадлівасці і восені. З вобразам Жыценя звязана такое свята як «Жніво», а таксама традыцыйны земляробчы жніўны абрад «завіванне барады».

Жніво свята, якое падводзіла вынік усей працы селяніна, складалася з трох паслядоўных этапаў: «зажынкі», «жніво» і «дажынкі». Усе абрадавыя дзеянні былі накіраваны на забеспячэнне добрага ураджаю, таму «Жніво» было адным з самых адказных перыядаў у жыцці земляроба. На свяце ўраджаю кожны зможа далучыцца да сапраўднага жніўнага абраду.

У праграме свята ўраджаю «Жыцень»:

– Традыцыйныя жніўныя песні і жывая інструментальная музыка;

– Майстар-клас па пляценню вянкоў з каласоў;

– Танцавальна-гульнёвая праграма для дзяцей і дарослых «Танчым разам»;

– Майстар-клас па уборцы каласоў з поля;

– Кірмаш;

– Выстава «Прылады працы для ўборкі і апрацоўкі ўраджаю».

Удзельнікі свята: фальклорный гурт «Вяснянка» і «Жвавы карчмар».

За дадатковую плату:

– Вырабы майстроў народнай творчасці;

– Беларускія стравы ў карчме (па папярэдняй дамове);

– Катанне на кані.

 

Кошт квіткоў: для дарослых – 8.00 BYN (80 000 BYR), для дзяцей – 4.00 BYN (40 000 BYR), дзецям дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00.

Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Падрабязная інфармацыя на сайце – www.etna.by

Падзея ў Facebook.com


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ