Фем*Майстэрня па тэкстылі ў Берліне

23.02.2025 13:00 - 17:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Бясплатнае



У нядзелю, 23 лютага, Fem*Hub ладзіць у Берліне Фем*Майстэрню па тэкстылі.





У вас ёсць улюбёная, але крыху парваная блузка?

Нагавіцы, якія трэба падкараціць?

Ці, магчыма, вы хочаце ператварыць старыя тканіны ў штосьці новае?

Навошта выкідваць, калі можна адрамантаваць?

Падчас Фем*Майстэрні па тэкстылі вы зможаце:


  • Адрамантаваць адзенне замест таго, каб яго выкідваць
  •  Навучыцца шыць, адкрыць для сябе перапрацоўку і заняцца творчасцю
  •  Прабавіць час у размовах з іншымі жанчынамі



У хабе ёсць швейныя машыны, тканіны, ніткі і ўсё, што вам можа спатрэбіцца.


Варштат ладзіць майстрыня Алена Агарэлышава.

Мовы — беларуская, украінская, англійская, нямецкая.


Удзел вольны, ахвяраванні на падрымку Fem*HUB вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀




Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ