Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 - 15.11.2026 16:00 - 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае
У чацвер, 10 верасня, у Нацыянальнай бібліятэцы адкрываецца выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» да 85-годдзя з дня нараджэння мастака.

Выстава знаёміць з багаццем спадчыны мастака, педагога, заснавальніка Віцебскай акварэльнай школы Фелікса Гумена (1941-2026).

У экспазіцыі — больш за 60 работ розных творчых перыядаў, у тым ліку выкананыя ў апошнія гады: нацюрморты з кветак, ягад, садавіны, пейзажы — ад вуліц Віцебска да гарызонтаў Белага мора, возера Сенеж ды іншыя творы.

Выстава ўвасобіць своеасаблівую аўтарскую манеру, майстэрства ўпадабанай тэхнікі, дакладнасць прыёмаў, выверанасць эфектаў, а таксама смеласць эксперыментаў, адметны сінтэз экспрэсіі і тэхнічнай вытанчанасці, непераадольную энергію стыхіі «жывапісу вадой».

Выстава будзе працаваць да 15 лістапада.



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ