Фемінісцкая Печа-Куча ў Вільні

07.06.2023 18:30 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае
 
У сераду, 7 чэрвеня, у CreateCulture Space — фемінісцкая Печа-Куча.
 


Дата: 7 чэрвеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


Што гэта такое і што ж будзе адбывацца?

Печа-куча — гэта вечарына кароткіх прэзентацый. Пачнуць з невялікага знаёмства ўсіх, хто прыйшоў, а потым — малюткі-прэзентацыі (печы-кучы!) максімум на сем хвілін.

Пасля кожнай прэзентацыі можна будзе задаць пытанні. Пасля заканчэння ўсіх прэзентацый — размовы і адпачынак. Можна выступіць з прэзентацыяй, а можна проста паслухаць.

Пра што можна зрабіць прэзентацыю?

Ды пра ўсё, што звязана з фемінізмам, квір актывізмам і/ці любымі іншымі рэчамі, якія вам важныя. Напрыклад, чаму фалафель — лепшая ежа ў свеце? Ці чаму ўвесь час хочацца сэксу на тэстастэроне? Усё, што заўгодна! Можна прэзентаваць сваю ініцыятыву\групу ці праект. Галоўнае — укласціся ў сем хвілін.

Для каго гэта?

Гэтае імпрэза для феміністак, квір-актывіст:ак, жанчын, дзяўчын, транс і небінарных людзей, для якіх фемінізм і правы ЛГБТКІ+ людзей — важныя складнікі жыцця.



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ