Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

05.06.2024 - 21.07.2024 10:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 9 рублёў



 У сераду, 5 чэрвеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца штоградовы міжнародны фестываль «ТэкСтыльны букет у Мінску». І доўжыцца толькі па нядзелю, 9 чэрвеня!






Дата: фэст — з 5 па 9 чэрвеня; выстава — па 21 ліпеня

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск 



Прафесійныя мастакі, майстры і аматары рэтранслююць нацыянальныя культурныя коды праз асобасныя мастацкія вобразы. 

Ручнікі і габелены ў традыцыйнай тэхніцы, наватарскія арт-аб’екты і асамбляж — у сваіх творах мастакі спалучаюць розныя ідэйна-сэнсавыя і фармальна-пластычныя падыходы. Іх цікавяць гістарычныя і сакральныя тэмы, глабальныя праблемы сучаснага свету. 

Адна з задач фестываля — падтрымка і прэзентацыя творчых ініцыятыў студэнтаў, якія атрымліваюць прафесійную адукацыю ў галіне тэкстыльнага мастацтва.

 Тэматычныя праекты «Амаж Леаніду Шчамялёву» і «Маляванкі» студэнтаў акадэміі мастацтваў — гэта вынік крэатыўных пошукаў і пераасэнсавання творчасці вядомых беларускіх мастакоў. 

Ткацтва, шыццё, вязанне, макрамэ і многае іншае знойдзе ў экспазіцыі ўважлівы глядач. 


А выстава твораў удзельнікаў застанецца па 21 ліпеня. 



Куратарка фэста — Алеся Іназемцава, кандыдатка мастацтвазнаўства. 



Квіткі: поўны — 9 рублёў, ільготныя — 6, 4 і 3 рублі.






Вам можа быць цікава

Выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі» ў Мінску

10.06.2025 19:00 - 10.07.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

05.07.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ